Грамадзянін Алжыра затрыманы на ўскраіне Брэста

17 ліпеня па інфармацыі мясцовых жыхароў у Брэсцкім раёне пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Алжыра.
45-гадовы замежны грамадзянін знаходзіўся ў Беларусі незаконна – у яго адсутнічала віза нашай краіны. Сам затрыманы выразных тлумачэнняў па гэтым факце даць не змог.
У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 арт. 23.55 (парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля завяршэння ўсіх разглядаў грамадзянін Алжыра будзе дэпартаваны з Беларусі.