Баннеры на главную бел

Пагранiчнікі заставы «Кіраў» засяліліся ў новыя кватэры

16.07.2019
Пагранiчнікі заставы «Кіраў» засяліліся ў новыя кватэры

У аграгарадку Кіраў Нараўлянскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё шматкватэрнага жылога дома для вайскоўцаў пагранiчнай заставы.

Жылы комплекс пабудаваны па праграме «Удасканаленне пагранiчнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на перыяд 2017-2021 гадоў.

Пагранiчнікі засяліліся ў цалкам гатовае да пражывання жыллё. Тут ёсць мэбля і сучасная бытавая тэхніка. На тэрыторыі каля дома для жыхароў абсталявана зона адпачынку, паркоўка і дзіцячая пляцоўка.

У адкрыцці інтэрната прынялі ўдзел начальнік Мазырскага пагранічнага атрада палкоўнік Алег Эйбатаў, начальнік механізаванай калоны - 43 ААТ «Гомельскі аб'яднаны будаўнічы трэст» Юрый Баеў і настаяцель храма Святога Архістратыга Міхаіла аграгарадка Кіраў іерэй Павел.

Гэта ўжо другі па ліку дом, які пабудаваны для Мазырскiх пагранiчнікаў. Усяго ж запланавана здача трох жылых комплексаў.