Баннеры на главную бел

У сталічным аэрапорце затрыманы парушальнікі з несапраўднымі пашпартамі

08.07.2019
У сталічным аэрапорце затрыманы парушальнікі з несапраўднымі пашпартамі

6 ліпеня каля 7 гадзін раніцы пры праверцы дакументаў у пасажыраў рэйса, якi следаваў транзітам з Ерэвана ў Бялград, пагранiчнікі выявілі прыкметы падробкі ў пашпарце на імя грамадзяніна Турцыі. У ходзе правядзення спецыяльнай праверкі дакумента было ўстаноўлена, што старонка з дадзенымі аб уладальніку фальшывая.

Праз паўгадзіны на транзітным рэйсе «Тбілісі-Мінск-Бялград» быў затрыманы яшчэ адзін парушальнік. Пагранічны нарад вызначыў, што дакумент на імя грамадзянкі Турцыі не належыць яго прад'яўніцы. Неўзабаве высветлілася, што ў затрыманай з сабой ёсць яшчэ адзін пашпарт, але ўжо на імя грамадзянкі Ірана.

Абодва правапарушальніка прызналіся ў наўмысным выкарыстанні несапраўдных дакументаў. Яны патлумачылі, што з гэтымі пашпартамі хацелі трапіць у краіны Еўрасаюза.

У дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Вырашаецца пытанне пра крымінальны пераслед па ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Максімальнае пакаранне за гэтае злачынства - абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.