Баннеры на главную БЕЛ

За незаконную рыбалку ў пагранпаласе жыхары Кобрынскага раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

05.07.2019

Раніцай 4 ліпеня на рэжымнай тэрыторыі брэсцкія пагранiчнікі па аператыўнай інфармацыі выявілі сляды двух чалавек, якія вялі ў бок Украіны.

За незаконную рыбалку ў пагранпаласе жыхары Кобрынскага раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці Фота носіць ілюстрацыйны характар

Пасля агляду мясцовасці высветлілася, што невядомыя праніклі ў пагранiчную паласу і, прабыўшы там непрацяглы час, вярнуліся назад. 

У ходзе далейшых пошукавых мерапрыемстваў у вёсцы Оса Кобрынскага раёна пагранiчнікі затрымалі незаконных «наведвальнікаў», якімі аказаліся мясцовыя жыхары.

Маладыя людзі прызналіся ў здзейсненым правапарушэнні, патлумачыўшы, што парушылі закон дзеля рыбалкі.

За парушэнне пагранiчнага рэжыму затрыманыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання. Варта адзначыць, што санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь.