Баннеры на главную бел

Пагранічнікі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

03.07.2019
Пагранічнікі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

3 ліпеня беларускія пагранічнікі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзілі па ўсёй краіне. У Мінску кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і вайскоўцы Мінскага гарнізона ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Мерапрыемствы прайшлі ля вайсковага пахавання на бульвары Талбухіна, ля памятнага знака воінам, якія загінулі 3 ліпеня 1944 года пры вызваленні Мінска. Усе прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Пагранічнікі таксама ўсклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі Героя Савецкага Саюза Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава, начальніка пагранзаставы, удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці, які гераічна загінуў у чэрвені 1941 года, каля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», а таксама ў месцах пахавання воінаў-вызваліцеляў Беларусі.