Баннеры на главную бел

У дачыненні да замежніка з падробленай «зялёнай картай» пачата праверка ў рамках КПК

01.07.2019
У дачыненні да замежніка з падробленай «зялёнай картай» пачата праверка ў рамках КПК Фота носіць ілюстрацыйны характар

Вечарам 30 чэрвеня ў пункце пропуску «Катлоўка» пры афармленні грамадзян, якія едуць у Літву, пагранічны нарад выявіў прыкметы падробкі страхавога поліса на аўтамабіль.

Па выніках спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што кіроўца Subaru – грамадзянін Літвы – прад'явіў «зялёную карту», у якой быў выпраўлены тэрмін дзеяння дакумента. Па дадзеным факце праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 380 (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.