Баннеры на главную бел

Парушэнне граніцы зборшчыкамі чарніц з Украіны абярнулася штрафамі

01.07.2019
Парушэнне граніцы зборшчыкамі чарніц з Украіны абярнулася штрафамі Фота носіць ілюстрацыйны характар

28 чэрвеня каля 15 гадзін ад жыхара прыгранічнага н.п. Глушкевічы пагранічнікам паступіла інфармацыя аб знаходжанні двух невядомых паблізу граніцы.

Неўзабаве ў 500 метрах ад граніцы мазырскія пагранічнікі затрымалі дзвюх жанчын, якія незаконна перасеклі дзяржаўную граніцу з Украіны ў Беларусь для збору лясных ягад. У адной з іх не было дакументаў.

У ходзе разбірацльніцтва ўстаноўлена, што затрыманыя з'яўляюцца грамадзянамі Украіны. У дачыненні да правапарушальніц распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы. Акрамя таго, з прычыны адсутнасці дакументаў адна з жанчын прыцягнутая да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання.