Баннеры на главную БЕЛ

28 і 29 чэрвеня ў пункце пропуску "Беняконі" будуць праводзіцца дарожныя работы

27.06.2019
28 і 29 чэрвеня ў пункце пропуску "Беняконі" будуць праводзіцца дарожныя работы
У перыяд з 28 па 29 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем дарожных работ у пункце пропуску "Беняконі" будзе часова зменена схема арганізацыі дарожнага руху, што можа прывесці да затрымак ў пропуску аўтамабіляў.

Дарожныя работы накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання пункта пропуску, стварэнне ўмоў для больш камфортнага і бяспечнага перасячэння гранiцы.

У сувязі з гэтым рэкамендуем грамадзянам і перавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты. За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.