У скарбонцы спарціўнай каманды органаў пагранічнай службы ўжо 2 залатыя медалі II Еўрапейскіх гульняў
23 чэрвеня ўдзельніца Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, чэмпіёнка Еўропы, ваеннаслужачая Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап’я на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску. У сваёй лепшай спробе яна адправіла снарад на 64 м 37 см, што дазволіла ёй выканаць нарматыў і заваяваць імянную ліцэнзію на XXXII летнія алімпійскія гульні (г. Токіо, Японія).
Члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Таццяну Халадовіч з залатым медалём II Еўрапейскіх гульняў у асабістым заліку з перамогай павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спартсменка змагла праявіць свае лепшыя чэмпіёнскія якасці. "Гэта была яскравая валявая перамога. Малайчына! - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў Таццяне Халадовіч моцнага здароўя, веры ў сябе і ўдачы.
Словы падзякі Кіраўніка дзяржавы за майстэрства і сапраўдны спартыўны характар, а таксама пажаданне пакарэння новых вяршыняў прагучалі і ў адрас члена зборнай каманды Беларусі па самба Веры Гарэлікавай. 23 чэрвеня ваеннаслужачая органаў пагранічнай службы стала чэмпіёнкай II Еўрапейскіх гульняў у вагавай катэгорыі да 60 кг. У сутычцы за золата Вера змагалася з прадстаўніцай Малдовы Сабінай Арцямчук і за кошт прымянення болевага прыёму атрымала перамогу. Хочацца адзначыць, што ў паўфінальным паядынку наша спартсменка адолела 5-ці кратную чэмпіёнку свету з Расійскай Федэрацыі Яну Касценка, што з'явілася адной з самых гучных сенсацый ў спаборніцтвах па самба. Чэмпіёнцы Еўропы сярод моладзі Веры Гарэлікава ў красавіку споўніўся ўсяго 21 год. Яна самая юная спартсменка ў камандзе органаў пагранічнай службы. Гэты турнір для яе - галоўны і самы буйны ў спартыўнай кар'еры, якая толькі пачынаецца. Камандаванне Дзяржпагранкамітэта віншуе спартсменаў-пагранічнікаў з медалямі вышэйшай пробы II Еўрапейскіх гульняў і заслужанымі яркімі і прыгожымі перамогамі.