Баннеры на главную бел

У пункце пропуску «Урбаны» выяўлены пісталет і патроны

25.06.2019
У пункце пропуску «Урбаны» выяўлены пісталет і патроны Фота носіць ілюстрацыйны характар
24 чэрвеня ў пункце пропуску «Урбаны» пры афармленні на ўезд іншамаркі Audi у пальчаткавай скрыні полацкія пагранiчнікі выявілі, як мяркуецца, газавы пісталет і 10 патронаў да яго. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам грамадзянскай зброi i боепрыпасаў апынуўся 46-гадовы грамадзянін Латвіі.

Выяўленыя зброя і боепрыпасы адпраўленыя на балістычную экспертызу.