У пункце пропуску «Урбаны» выяўлены пісталет і патроны
Фота носіць ілюстрацыйны характар
24 чэрвеня ў пункце пропуску «Урбаны» пры афармленні на ўезд іншамаркі Audi у пальчаткавай скрыні полацкія пагранiчнікі выявілі, як мяркуецца, газавы пісталет і 10 патронаў да яго. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам грамадзянскай зброi i боепрыпасаў апынуўся 46-гадовы грамадзянін Латвіі.
Выяўленыя зброя і боепрыпасы адпраўленыя на балістычную экспертызу.
Выяўленыя зброя і боепрыпасы адпраўленыя на балістычную экспертызу.