Баннеры на главную БЕЛ

Спроба перамяшчэння праз гранiцу наркотыкаў скончылася для жыхароў Віцебскай вобласці крымінальнымі справамі

24.06.2019
Спроба перамяшчэння праз гранiцу наркотыкаў скончылася для жыхароў Віцебскай вобласці крымінальнымі справамі Фота носіць ілюстрацыйны характар

23 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» лідскія пагранічнікі ў іншамарцы Volvo у прыборнай панэлі выявілі небяспечнае наркатычнае рэчыва.

Двое жыхароў Віцебскай вобласці 1986 і 1989 гг.н. схавалі ў слоік з кавай больш грама марыхуаны. Маладыя людзі вярталіся з Нідэрландаў. Акрамя таго, праведзены агляд паказаў станоўчы вынік на ўжыванне наркотыку.

У дачыненні да абодвух мужчын узбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.328 (незаконнае захоўванне і перавозка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Па дадзеным артыкуле ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Таксама ў дачыненні да вадзіцеля распачата яшчэ адна крымінальная справа па ч.1 ст.328-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную гранiцу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, альбо іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За гэта злачынства яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.