Навіны

Жыхар Брэста будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за садзейнічанне ў арганізацыі незаконнай міграцыі

21.06.2019


18 чэрвеня ў Лідскім раёне супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення пагранслужбы і Лідскага пагранатрада з прыцягненнем ДАІ па аператыўнай інфармацыі затрымалі пяць грамадзян Афганістана рознага ўзросту. У напрамку Літоўскай Рэспублікі іх перавозіў аўтамабіль Volkswagen, якім кіраваў 38-гадовы жыхар Брэста.

Замежнікі, у якіх адсутнічалі беларускія візы, падчас разбiральнiцтва не сталі ўтойлiваць ад пагранiчнікаў сваіх намераў парушыць гранiцу ў пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

У дачыненні да выхадцаў з Цэнтральнай Азіі пачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне гранiцы і парушэнне правілаў знаходжання.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў устаноўлена дачыненне перавозчыка да двух іншых аналагічных злачынстваў, здзейсненным у сакавіку-красавіку 2019 года. За садзейнічанне ў арганізацыі незаконнай міграцыі, здзейсненнай групай асоб па папярэдняй змове, у дачыненні да мужчыны распачаты крымінальныя справы па ч.2 арт. 371-1 КК Рэспублікі Беларусь. Затрыманаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.