Баннеры на главную бел

У Камянецкім раёне затрымалі грамадзяніна Расіі

17.06.2019
У Камянецкім раёне затрымалі грамадзяніна Расіі Фота носіць ілюстрацыйны характар
16 чэрвеня ў населеным пункце Тумiн Камянецкага раёна ў 2,6 кіламетрах ад беларуска-польскай гранiцы пагранiчнікі затрымалі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
43-гадовы жыхар Свярдлоўскай вобласці не змог даць ім выразных тлумачэнняў, з якой мэтай знаходзіўся ў пагранiчнай зоне без адпаведных дакументаў.

Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Затрыманы змешчаны ў ІЧУ, вядзецца далейшае разбіральніцтва.