Больш за 90 выпускнікоў Інстытута пагранслужбы атрымалі дыпломы аб заканчэнні навучальнай установы

15.06.2019
Больш за 90 выпускнікоў Інстытута пагранслужбы атрымалі дыпломы аб заканчэнні навучальнай установы

15 чэрвеня ў Мінску адбыўся выпуск афіцэраў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, прадстаўнікі Мінскага гарадскога камітэта  «БРСМ», дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, ветэраны-пагранічнікі, а таксама родныя і блізкія маладых афіцэраў.

95-ці лейтэнантам-выпускнікам пагранічнага ВНУ ўручылі нагрудныя знакі і дыпломы аб заканчэнні інстытута. Для кожнага з іх гэта адзін з самых памятных і ўрачыстых дзён, бо мiнуў доўгі шлях да мары.

Дзяржаўная экзаменацыйная камісія высока ацаніла ўзровень падрыхтоўкі маладых спецыялістаў. За гады існавання пагранічнага ВНУ з 1997 па 2019 гады падрыхтавана і выпушчана больш за 2000 афіцэраў. З іх 28 - скончылі з залатым медалём і 116 - з дыпломам з адзнакай. Выпускнікі інстытута, якія дасягнулі высокіх вынікаў у ваенна-навуковай рабоце, грамадскім жыцці ВНУ і ў спорце ўзнагароджаны кіраўніцтвам Дзяржпагранкамітэта.

Пасля заканчэння ўручэння дыпломаў адбыўся рытуал развітання выпускнікоў з Баявым Сцягам інстытута, а пасля праходжання ўрачыстым маршам афіцэраў-пагранiчнікаў павіншавалі родныя, блізкія і сябры.

Большасць маладых лейтэнантаў пасля заканчэння водпуску адправяцца ў падраздзяленні гранiцы, дзе іх чакае адказная служба на карысць нашай краіны. Набытыя за час навучання навыкі для многіх з іх стануць адпраўной кропкай у далейшай ваеннай кар'еры.

Ужо з панядзелка выпускнікі Інстытута пагранiчнай службы - спецыялісты пагранічнага кантролю будуць забяспечваць афармленне ў пунктах пропуску гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.