Навіны

Вынікі другога сходу ваеннаслужачых тэрміновай службы

14.06.2019
Вынікі другога сходу ваеннаслужачых тэрміновай службы
14 чэрвеня ў музеі Вялікай Айчыннай вайны адбыўся Сход ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія паказалі лепшыя вынікі ў выкананні задач па ахове Дзяржаўнай гранiцы. Больш за 120 дэлегатаў ад усіх тэрытарыяльных органаў пагранiчнай службы прыбылi на форум у Мінск. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана важнай для ўсяго беларускага народа даты - 75-й гадавіне вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рабоце сходу прынялі ўдзел кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранiчнай службы, грамадскай арганізацыі салдацкіх маці, бацькі вайскоўцаў.

Намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр Уладзімір Маісеенка расказаў удзельнікам форуму пра дзейнасць органаў пагранiчнай службы на сучасным этапе і дасягнутых выніках. Ён падрабязна спыніўся на станоўчых прыкладах, калі пры затрыманні парушальнікаў пагранiчнікі праявілі пільнасць, самаадданасць і рашучасць. Словы падзякі прагучалі ў адрас усіх дэлегатаў сходу, а 36 асабліва праславіўшыхся вайскоўцаў былі ўзнагароджаны  каштоўнымі падарункамі і ведамаснымі ўзнагародамі.

Сёння былі адзначаны і праблемныя пытанні ў дачыненні да воінскай дысцыпліны. У сваім выступе Уладзімір Маісеенка агучыў асноўную задачу кожнага вайскоўца органаў пагранiчнай службы: гэта належнае забеспячэнне аховы і абароны Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь, высокая адказнасць і прыкладанасць, патрыятызм.

 Вынікам работы сходу стаў прыняты дэлегатамі зварот да ваеннаслужачых тэрміновай службы. У дакуменце, які будзе накіраваны ва ўсе падраздзяленні гранiцы, вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці і задачы на   наступны перыяд. Напярэдадні Другіх Еўрапейскіх гульняў на супрацоўнікаў ускладаецца вялікая адказнасць па арганізацыі пагранічнай бяспекі дзяржавы.

 Дэлегаты сходу заклікалі ўсіх ваеннаслужачых свята шанаваць подзвіг герояў - вызваліцеляў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з гонарам несці званне пагранiчніка і абаронцы Айчыны, быць узорам ў нясенні службы па ахове Дзяржаўнай гранiцы.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з экспазіцыяй Музея Вялікай Айчыннай вайны, пагутарылі з таварышамі па службе, абмяняліся вопытам. Такі фармат працы з асабістым саставам падраздзяленняў сёння пачынае даваць прыкметныя вынікі. Гэта добрая пляцоўка для прамога дыялогу паміж вайскоўцамі тэрміновай службы, іх бацькамі і кіраўніцтвам пагранічнага ведамства.