Замежныя грамадзяне не змаглі перасячы гранiцу
Фота носіць ілюстрацыйны характар
11 чэрвеня ў пункце пропуску «Новая Гута» гомельскія пагранічнікі затрымалі мужчыну без дакументаў.
Ім аказаўся, са слоў, 55-гадовы грамадзянін Малдовы, які ехаў з Расіі дадому. Пашпарт ён страціў, але аднавіць яго ва ўстаноўленым парадку не палічыў патрэбным.
Для далейшага разбiральнiцтва і ўстанаўлення асобы ён перададзены супрацоўнікам міліцыі. Пачаты адміністрацыйны працэс па ч.1 ст.23.30 і ч.1 арт. 23.55 (парушэнне пагранічнага рэжыму, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь.
Праз некалькі гадзін у пункце пропуску "Весялоўка» пры афармленні на выезд з краіны іншамаркі Audi пагранiчнікі затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Арменіі. Мужчына прад'явіў пашпарт, тэрмін дзеяння якога скончыўся 4 гады таму. Замежны грамадзянін праз гранiцу прапушчаны не быў. За новым дакументам яму было рэкамендавана звярнуцца ў пасольства сваёй краіны. Акрамя таго, ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму гранiцы і парушэнне правілаў знаходжання.