Баннеры на главную бел

Грамадзяне Эквадора спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

12.06.2019
Грамадзяне Эквадора спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу
10 чэрвеня ў Гродненскім раёне ў 700 метрах ад гранiцы пагранiчнiкі затрымалі двух невядомых грамадзян - мужчыну і жанчыну.

Незаконна перасячы беларуска-польскую гранiцу наўмысна спрабавалі грамадзяне Эквадора. За гранiцай грамадзяне Паўднёвай Амерыкі збіраліся палепшыць сваё жыццё.

Пачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Замежныя грамадзяне змешчаны ў ІЧУ, вядзецца далейшае разбіральніцтва.