Баннеры на главную БЕЛ

Рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

11.06.2019
Рабочая сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
10 чэрвеня адбылася сустрэча Старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёра Анатоля Лапо з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім. Анатоль Лапо праінфармаваў кіраўніка дыпмісіі аб абстаноўцы на   беларуска-польскім участку гранiцы, а таксама аб стане міжведамаснага супрацоўніцтва з польскім пагранiчным ведамствам.

Артур Міхальскі прадставіў зноў прызначанага саветнiка Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь - афіцэра сувязі Пагранічнай службы Рэспублікі Польшча падпалкоўніка пагранiчнай варты Марэка Герасімюка, які з мая гэтага года прыступіў да выканання сваіх абавязкаў.