Баннеры на главную бел

З 11 па 14 чэрвеня ў пункце пропуску "Беняконі" будуць праводзіцца дарожныя работы

11.06.2019
З 11 па 14 чэрвеня ў пункце пропуску "Беняконі" будуць праводзіцца дарожныя работы
У перыяд з 11 па 14 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем дарожных работ у пункце пропуску "Беняконі" і на ўчастку аўтадарогі М11 / Е85 (гранiца Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) - Ліда - Слонім - Быцень) ад Дзяржаўнай гранiцы Рэспублікі Беларусь да н.п. Беняконі будзе часова зменена схема арганізацыі дарожнага руху, што можа прывесці да затрымак ў пропуску аўтамабіляў.

Дарожныя работы накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання пункта пропуску, стварэнне ўмоў для больш камфортнага і бяспечнага перасячэння гранiцы.

У сувязі з гэтым рэкамендуем грамадзянам і перавозчыкам улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і па магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя маршруты. За становішчам перад пунктамі пропуску можна сачыць на інфармацыйным партале Дзяржпагранкамітэта.