Баннеры на главную бел

Спынены канал незаконнага ўезду на тэрыторыю Беларусі замежных грамадзян чыгуначным транспартам

06.06.2019
Спынены канал незаконнага ўезду на тэрыторыю Беларусі замежных грамадзян чыгуначным транспартам
Аператыўнымі падраздзяленнямі органаў пагранiчнай службы і Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў рамках правядзення мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі правядзення II Еўрапейскіх Гульняў у Рэспубліцы Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб па арганізацыі незаконнага ўезду на тэрыторыю краіны замежных грамадзян з выкарыстаннем чыгуначнага пасажырскага транспарту.

У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена група асоб, у склад якой уваходзілі таксама работнікі Мінскага вагоннага ўчастка УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», якія па папярэдняй змове арганізавалі незаконны ўезд з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь замежных грамадзян, пасля затрыманых праваахоўнымі органамі .

Органам дазнання падраздзяленняў аператыўнай дзейнасці органаў пагранiчнай службы ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 ст.371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя незаконнай міграцыі, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове). Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.