Пагранічнікамі перакрыты чарговы канал увозу ў Беларусь наркотыкаў
![Пагранічнікамі перакрыты чарговы канал увозу ў Беларусь наркотыкаў Пагранічнікамі перакрыты чарговы канал увозу ў Беларусь наркотыкаў](/upload/resize_cache/iblock/506/900_550_10ef449b14267add9b640f6e277110bf9/506f38e7e6a27f83d32b8d57ede23e40.jpg)
У ноч з 27 на 28 мая ў пункце пропуску «Брузгі» гродзенскія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які спрабаваў увезці ў Беларусь больш за 14 кг небяспечнага наркатычнага сродку.
31-гадовы грамадзянін Расіі ехаў на аўтамабілі Lexus па «зялёным» канале. У ходзе правядзення пагранічнага кантролю названага транспартнага сродку з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў і службовага сабакі ў канструктыўных асаблівасцях аўтамабіля былі выяўлены скруткі з гашышам масай больш за 14 кг.
Органам дазнання Гродзенскай пагранічнай групы ў дачыненні да грамадзяніна Расіі па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа пагранічнай службы. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.