Грамадзяне Расіі затрыманыя ў пагранiчнай зоне

22 мая ў населеным пункце Леніна пагранiчнікі затрымалі двух грамадзян Расійскай Федэрацыі. Мужчыны знаходзіліся ў пагранiчнай зоне без адпаведных дакументаў. Знаходзіліся яны на рэжымнай тэрыторыі з мэтай закупкі мяса ў мясцовага насельніцтва.
Падчас разбiральнiцтва было ўстаноўлена, што аднаму з затрыманых, жыхару Бранскай вобласці, забаронены ўезд у нашу краіну да 2020 года.
Расiяне прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне пагранiчнага рэжыму. У дачыненні да адного з мужчын будзе распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 371-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь да заканчэння тэрміну забароны ўезду ў краіну). Яму пагражае да 3-х гадоў пазбаўлення волі.