Грамадзянін Украіны спрабаваў увезці ў Беларусь патроны

22 мая ў пункце пропуску «Новая Гута» пры афармленні на ўезд у Беларусь аўтамабіля Mazdа гомельскія пагранічнікі ў падлакотніку паміж пярэднімі сядзеннямі выявілі 14 патронаў калібра 9 мм да, як мяркуецца, траўматычнай зброі. Вадзіцелем транспартнага сродку і ўладальнікам боепрыпасаў апынуўся 34-гадовы грамадзянін Украіны.
У дачыненні да жыхара Чарнігаўскай вобласці пачата праверка па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 333-1 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную гранiцу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржгранiцу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Патроны канфiскаваныя для правядзення экспертызы.