Баннеры на главную БЕЛ

Грамадзяне Ірана і Алжыра беспаспяхова спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу

23.05.2019
Грамадзяне Ірана і Алжыра беспаспяхова спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу
22 мая ў Брэсце пагранiчнікі затрымалі трох грамадзян Ірана, яшчэ праз некалькі гадзін, ужо ў Брэсцкім раёне - двух грамадзян Алжыра.

Як высветлілася, замежнікі прыехалі ў Беларусь з Масквы. У іх далейшыя планы ўваходзіла незаконнае перасячэнне беларуска-польскай гранiцы. Для зручнасці замежнікі падзяліліся на групы, з сабой узялі грашовыя сродкі, асабістыя рэчы і мабільныя тэлефоны.

Алжырцы, якія паехалі да гранiцы на таксі, былі затрыманыя ў населеным пункце Вялікія Матыкалы. Каб трапіць у Польшчу, яны «выбралі» участак у Камянецкім раёне. Грамадзян Ірана затрымалі ў Брэсце. Яны прадбачліва абралі іншы кірунак.

Пачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Замежныя грамадзяне змешчаны ў ІЧУ пагрангрупы, праводзіцца далейшае разбіральніцтва.