Баннеры на главную бел

У Мінску адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях патрыятызму

16.05.2019
У Мінску адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях патрыятызму

16 мая ў сценах Інстытута пагранічнай службы і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Патрыятызм і патрыятычнае выхаванне ў кантэксце выклікаў сучаснасці».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ад імя кіраўніка пагранічнага ведамства Анатоля Лапо выступіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Уладзімір Маісеенка, адзначыўшы, што патрыятызм з'яўляецца адной з найважнейшых маральных каштоўнасцяў чалавека, якая вызначае яго стаўленне да Радзімы, народа, дзяржавы, гатоўнасць абараняць нацыянальныя інтарэсы.

У рамках чатырох секцый удзельнікі прадстаўнічага форуму абмеркавалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі ва ўмовах сучаснай абстаноўкі ў Беларусі і за яе межамі. Акрамя таго, у канферэнц-зале Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пройдзе міжнародны круглы стол на тэму «Беларускае навуказнаўства: асноўныя этапы станаўлення і перспектывы развіцця».  

У рамках канферэнцыі яе ўдзельнікі наведаюць музеі гісторыі органаў пагрнічнай службы Беларусі і старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.