Рэжым працы пунктаў спрошчанага пропуску на Радаўніцу і майскія выхадныя
Для зручнасці жыхароў прыгранічных тэрыторый на Радаўніцу і ў перыяд майскіх выхадных будуць функцыянаваць наступныя пункты спрошчанага пропуску:
на граніцы з Літоўскай Рэспублікай
Смаргонская пагранічная група
«Мальдзевічы» («Адуцішкіс») - з 6 па 9 мая з 8.00 да 20.00.
Лідскі пагранічны атрад:
«Геранёны» («Кракуны») - 7 мая з 11:00 да 17:00.
«Піцкуны» («Нарвілішкес») - 7 мая з 12:00 да 17:00 (пропуск будзе ажыццяўляцца толькі ў пешым парадку).
«Доцішкі» («Эйшышкес») - штодня з 9.00 да 19.00.
Гродзенская пагранічная група:
«Парэчча» («Латежэрыс») штодня з 8:00 да 18:00.
«Пяцюлеўцы» («Ракай») - 7, 10, 11 і 12 мая з 11:00 да 17:00.
на граніцы з Латвійскай Рэспублікай
Полацкі пагранічны атрад:
«Гаўрыліна» ( «Мейкшаны») - з 4 па 9, а таксама 11 і 12 мая працуе па заяўках з 9.00 да 17.00.
«Плюсы» («Каплава») працуе ў гэтыя ж дні з 9.00 да 19.00.
«Відзы» (Твярячус) працуе пастаянна кругласутачна.
на граніцы з Украінай.
Мазырскі пагранічны атрад:
«Глушкевічы» (Будкі-Каменскага) з 6 па 9 мая з 9.00 да 17.00.
«Запясочча» (Лучанки) - 5 мая з 8.00 да 17.00.
Пінскі пагранічны атрад:
«Альманы» («Пераброддзе») - 4, 5, 9 мая з 9.00 да 19.00.
«Трушын» («Вічоўка») - штодня з 8.00 да 20.00.
На кірунку Дзяржынск - Познань у раёне ўрочышча Селішча 4 і 5 мая з 9.00 да 18.00.
Брэсцкая пагранічная група:
«Отчын» ( «Гута») - 5, 7, 9 мая з 9.00 да 17.00.
«Сушытніца» («Тур») - штодня з 8.00 да 20.00.
Гомельская пагранічная група:
«Паддабранка» («Дабранка»), «Глыбоцкае» («Ільмоўка») і «Андрэеўка» («Дзерэвіны») - штодня з 07.00 да 20.00.
Неабходна ўлічваць, што ў названых пунктах спрошчанага пропуску перасячэнне граніцы дазволена толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на прагранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт, а на граніцы з ЕС – яшчэ і візу. Акрамя таго, граніцу з Украінай можна перасякаць толькі пешшу або на ровары.
Звяртаем увагу, што ў гэтых пунктах спрошчанага пропуску ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, таму дазваляецца перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя спісам.