Баннеры на главную бел

У Лельчыцкім раёне ўрачыста адкрыт інтернат для пагранічнікаў

02.05.2019
У Лельчыцкім раёне ўрачыста адкрыт інтернат для пагранічнікаў

30 красавіка ў населеным пункце Дзяржынск Лельчыцкага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэрната для вайскоўцаў аднайменнай пагранічнай заставы.

Жылы комплекс пабудаваны дзякуючы праграме «Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на перыяд 2017-2021 гадоў.

Вайскоўцам пагранічнай заставы «Дзяржынск» далі цалкам гатовае да пражывання жыллё з мэбляй і бытавой тэхнікай. Прылеглая тэрыторыя абсталявана дзіцячай пляцоўкай, паркоўкай і зонай адпачынку.

Адкрывалі Інтэрнат часова выконваючы абавязкі начальніка Мазырскага пагранічнага атрада падпалкоўнік Аляксандр Кім, намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Уладзімір Быстрэнка, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Лельчыцкая ПМК-103» Аляксандр Калеснік, старшыня епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь Тураўскай епархіі настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці Усіх Тужлівых іерэй Аляксандр.

Да канца года мазырскія пагранічнікі атрымаюць яшчэ два такія аб'екты.