Баннеры на главную БЕЛ

Пад Мінскам ліквідавана найбуйнейшая ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалабараторыя

29.04.2019
Пад Мінскам ліквідавана найбуйнейшая ў гісторыі незалежнай Беларусі наркалабараторыя

Супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення пагранслужбы і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, сумесна з ФСБ Расіі падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў спынілі дзейнасць прафесійна абсталяванай падпольнай лабараторыі ў Мінскім раёне. Яна спецыялізавалася на вытворчасці асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў альфа-PVP і альфа-PHP.

23 красавіка ў вёсцы Хацежына з доказамі злачынства затрыманы два грамадзяніна Расійскай Федэрацыі 1995 г.н. Яшчэ адзін іх суайчыннік і змоўшчык затрыманы ў адным з складскіх памяшканняў паблізу н.п. Малінаўка Мінскага раёна.

Падчас правядзення агляду выяўлены і канфіскаваны прамысловае лабараторнае абсталяванне, парашкападобнае рэчыва белага колеру агульнай вагай каля 30 кг і розныя вадкія рэчывы агульным аб'ёмам 750 л.

Па заключэнні эксперта, прадстаўленыя ўзоры з'яўляюцца асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі альфа-PVP і альфа-PHP, а таксама прэкурсорам 4-метылпрапіафенон.

Папярэдне ўстаноўлена, што прэкурсоры для вырабу псіхатропаў і лабараторнае абсталяванне былі ўвезены ў Беларусь з тэрыторыі Расіі.

24 красавіка органам дазнання аператыўнага падраздзялення пагранслужбы распачаты дзве крымінальныя справы ў дачыненні да затрыманых грамадзян Расіі і неўстаноўленых асоб па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, здзейсненае групай асоб у дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў у буйным памеры).

У дачыненні да аднаго з расіян таксама ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 328 КК (Незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).

За арганізацыю наркалабараторыі зламыснікам пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Раней у Рэспубліцы Беларусь праваахоўнымі органамі не выяўляліся лабараторыі з падобным узроўнем абсталявання і аб'ёмамi вытворчасці наркотыкаў.

У цяперашні час праводзяцца далейшыя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх абставінаў злачыннай дзейнасці падазроных.