У дзень святкавання Вялікадня па праваслаўным календары будуць дадаткова адкрыты пункты спрошчанага пропуску

Для зручнасці жыхароў прыгранічных тэрыторый 28 красавіка ў дзень святкавання Вялікадня па праваслаўным календары дадаткова будуць функцыянаваць шэраг пунктаў спрошчанага пропуску.
На ўчастку адказнасці Лідскага пагранічнага атрада:
пункт спрошчанага пропуску «Геранёны» («Кракуны») з 11:00 да 17:00,
пункт спрошчанага пропуску «Піцкуны» ( «Нарвілішкес») з 12:00 да 17:00 (пропуск будзе ажыццяўляцца толькі ў пешым парадку).
На ўчастку адказнасці Мазырскага пагранічнага атрада:
пункт спрошчанага пропуску «Глушкевічы» (Будкі-Каменскія) з 9.00 да 17.00.
На ўчастку адказнасці Пінскага пагранічнага атрада:
пункт спрошчанага пропуску «Віўнева» («Дольск») – 28 і 29 красавіка з 9.00 да 18.00.
пункт спрошчанага пропуску «Дзяржынск» («Познань») з 9.00 да 18.00.
На ўчастку адказнасці Брэсцкай пагранічнай групы:
пункт спрошчанага пропуску «Отчын» ( «Гута») з 9.00 да 17.00.
Неабходна ўлічваць, што ў названых пунктах спрошчанага пропуску перасячэнне граніцы дазволена толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт, а на граніцы з ЕС - яшчэ і візу.
Звяртаем увагу, што ў дадзеных пагранпераходах ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, таму дазваляецца перамяшчаць тавары (рэчы) для асабістага карыстання, прадугледжаныя пералікам.