Баннеры на главную БЕЛ

Іншаземец з двайным грамадзянствам затрыманы з чужым пашпартам

23.04.2019
Іншаземец з двайным грамадзянствам затрыманы з чужым пашпартам

Раніцай 20 красавіка ў пункце пропуску «Брузгі» пры афармленні на ўезд у Беларусь пасажыраў аўтамабіля Seat пагранічнікі затрымалі парушальніка граніцы. Мужчына спрабаваў уехаць у краіну па пашпарце грамадзяніна Эквадора, які яму не належаў.

У ходзе надгляду транспартнага сродку былі выяўленыя яшчэ два дакументы – іспанскі і эквадорскі. Пашпарта, як высветлілася, належалі затрыманаму.

Характэрна, што эквадорскі дакумент апынуўся пратэрмінаваным, а іспанскі – сапраўдным і з беларускай візай, якая яшчэ не пачала дзейнічаць.

У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму, якія могуць прывясці да штрафу і дэпартацыі з забаронай ўезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Акрамя таго, за выкарыстанне падробленага дакумента замежніку пагражае крымінальная адказнасць па ч. 1. арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь.