Баннеры на главную бел

Як правільна перавезці лекі праз граніцу

17.04.2019
Як правільна перавезці лекі праз граніцу Фота носіць ілюстрацыйны характар

У апошні час пачасціліся выпадкі выяўлення ў грамадзян, якія перасякаюць граніцу, медыцынскіх прэпаратаў, якія змяшчаюць у сваім саставе псіхатропныя рэчывы, забароненыя альбо абмежаваныя да перамяшчэння праз граніцу.

Так, медыцынскія прэпараты ад прастуды і з седатыўным дзеяннем маюць у сваім саставе псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры – псеўдаэфідрын, альпразапам, феназепам. Як правіла, яны набываюцца ў аптэках краін Еўрапейскага саюза для асабістага карыстання. Не заўсёды назва лекавага сродку супадае з назвай актыўнага рэчыва, якое змяшчаецца ў ім. Таму, плануючы набыццё лекавых прэпаратаў за граніцай, пераканайцеся, што ў іх састаў не ўваходзяць рэчывы са спісу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю.

Інфармуем, што незаконнае перамяшчэнне падобных рэчываў праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза або Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь складае прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Поўны спіс прэпаратаў пералічаны ў Пастанове Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2015 г. № 19 «Аб устанаўленні рэспубліканскага спіcу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, якія падлягаюць дзяржаўнаму кантролю ў Рэспубліцы Беларусь».