Баннеры на главную бел

Затрыманы грамадзяне, якія знаходзяцца ў вышуку

18.04.2019
Затрыманы грамадзяне, якія знаходзяцца ў вышуку Фота носіць ілюстрацыйны характар

17 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі выявілі двух грамадзян, якія хаваліся ад следства.

39-гадовы грамадзянін Беларусі быў затрыманы пры афармленні рэйса «Вена-Мінск». З Аўстрыі яго дэпартавалі за парушэнне заканадаўства, але падчас праверачных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца яшчэ і ў міждзяржаўным вышуку па ініцыятыве МУС Рэспублікі Беларусь.

Праз некалькі гадзін пры афармленні рэйса «Мінск - Ерэван» быў затрыманы 34-гадовы грамадзянін Расіі, які знаходзіцца ў вышуку за крадзеж і таксама хаваецца ад следства.

Ва ўстаноўленым парадку мужчыны перададзены супрацоўнікам міліцыі.