Баннеры на главную бел

Беларус і расіянін, якія знаходзяцца ў вышуку, затрыманы ў мінскім аэрапорце

17.04.2019
Беларус і расіянін, якія знаходзяцца ў вышуку, затрыманы ў мінскім аэрапорце Фота носіць ілюстрацыйны характар

16 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранічнікі выявілі грамадзян Беларусі і Расіі, якія знаходзіліся ў вышуку.

Каля 6 гадзін раніцы на авіярэйсе «Нур-Султан - Мінск» быў затрыманы 23-гадовы беларус, у дачыненні да якога ўзбуджана крымінальная справа за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.

У 17 гадзін пры афармленні рэйса, які накіроўваўся ў Тэль-Авіў, выяўлен грамадзянін Расіі, які падазраецца ў забойстве. Мужчына хаваўся ад праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі.

Затрыманыя перададзены супрацоўнікам Мінскага АУС на паветраным транспарце.