Баннеры на главную бел

Асуджаны расiянiн спрабаваў збегчы ў Еўропу праз Беларусь

15.04.2019
Асуджаны расiянiн спрабаваў збегчы ў Еўропу праз Беларусь
У дачыненні да грамадзяніна Расіі, затрыманага 30 сакавіка ў пункце пропуску "Брэст" з фальшывым пашпартам, распачата крымінальная справа за выкарыстанне падробленага дакумента.

Выкарыстоўваючы пашпарт на імя грамадзяніна Славеніі, расіянін купіў медыцынскую страхоўку і квіток на цягнік. Аднак перасекчы гранiцу з фальшывым дакументам яму не ўдалося. Пагранічнікі выявілі прыкметы замены старонкі з усталявальнымі дадзенымі, а вынік спецыяльнай праверкі гэта пацвердзіў.

У далейшым былі ўсталяваны асоба затрыманага і тое, што ён знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку. Як высветлілася пазней, мужчына пайшоў на злачынства, каб схавацца ў Еўропе ад крымінальнага пераследу. У снежні мінулага года ён, будучы супрацоўнікам «Плато-банка», быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі за прысваенне або растрату і адмыванне грошай. Да прысуду банкір знаходзіўся пад закладам у 1 млн. расійскіх рублёў, але ў залу суда так і не з'явіўся.

Санкцыя ч.1 і 2 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (выкарыстанне падробленага дакумента) прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.