Пагранічнiкі прадухілілі ўвоз боепрыпасаў у Беларусь

13 красавіка супрацоўнікі органаў пагранiчнай службы ў пункце пропуску «Дамачава» спынілі незаконнае перамяшчэнне патронаў.
Падчас агляду аўтамабіля Lexus, якім кіраваў грамадзянін Расіі 1982 года нараджэння пагранічнікі выявілі 10 паляўнічых патронаў 12-га калібра. Пра гэта былі праінфармаваны супрацоўнікі мытні.
Жыхар Маскоўскай вобласці сцвярджае, што аўтамабіль належыць яго знаёмаму, а пра боепрыпасы ён нічога не ведаў.
Патроны канфіскаваны супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы.
Няўважлівасць мужчыны можа абярнуцца крымінальнай адказнасцю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.