У пункце пропуску «Каменны Лог» выяўлены пісталет з патронамі
У ноч з 5 на 6 красавіка пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні прадухілілі спробу ўвозу ў Беларусь, як мяркуецца, газавага пісталета і 5 патронаў да яго.
Забароненыя да перамяшчэння праз граніцу прадметы былі знойдзены падчас дагляду аўтамабіля, якім кіраваў грамадзянін Літвы. Іншаземец патлумачыў іх наяўнасць тым, што забыўся выкласці пісталет і патроны перад паездкай за граніцу.
Супрацоўнікі мытні канфіскавалі і адправілі прадметы на экспертызу.