Баннеры на главную бел

У Гродна затрыманы грамадзяне Шры-Ланкі

04.04.2019
У Гродна затрыманы грамадзяне Шры-Ланкі

3 красавіка ў раёне чыгуначнага вакзала ў Гродна пагранічнікі затрымалі чацвярых грамадзян Шры-Ланкі.

Беларускія візы ў выхадцаў з Паўднёвай Азіі адсутнічалі. Пазней яны прызналіся, што планавалі транзітам праз Беларусь незаконна патрапіць у адну з краін Еўрасаюза. Мэта, як і ў большасці нерэгулярных мігрантаў – пошук лепшых умоў жыцця.

У адносінах да замежных грамадзян распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, 23.30, 23.55 (незаконнае перасячэнне граніцы, парушэнне пагранічнага рэжыму, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля яго завяршэння яны будуць дэпартаваны з краіны з забаронай уезду тэрмінам на 5 гадоў.

Гэта ўжо другі выпадак затрымання грамадзян з Шры-Ланкі за апошні тыдзень.