Баннеры на главную бел

На граніцы з Польшчай канфіскавана марыхуана

01.04.2019
На граніцы з Польшчай канфіскавана марыхуана

30 сакавіка ў пункце пропуску «Бераставіца» пры аглядзе аўтамабіля Audi, якім кіраваў грамадзянін Расіі, службовы сабака ў падлакотніку выявіў рэчыва расліннага паходжання светла-зялёнага колеру.

Пакецік са змесцівам, які мужчына спрабаваў завезці з Польшчы, быў канфіскаваны пагранічнікамі для правядзення экспертызы. Вынік даследавання паказаў, што сродак масай 0,79 грама з'яўляецца небяспечным наркатычным сродкам марыхуанай.

Іншаземец змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагранічнай групы. На яго завялі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага Кодэкса. За гэта злачынства мужчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў.