Баннеры на главную бел

Пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з Расіі, Конга і Шры-Ланкі

01.04.2019
Пагранічнікі затрымалі парушальнікаў з Расіі, Конга і Шры-Ланкі Фота носіць ілюстрацыйны характар

На працягу апошніх трох дзён сакавіка беларускія пагранічнікі выявілі шасцярых парушальнікаў заканадаўства аб дзяржаўнай граніцы на латвійскім і польскім напрамках.

Увечары 29 сакавіка полацкія пагранічнікі затрымалі невядомага, які ішоў уздоўж чыгункі ў напрамку прыгранічнага н.п. Сушкі Верхнядзвінскага раёна.
У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі 1971 г.н. Прычым мужчына ўжо двойчы затрымліваўся за спробу парушэння граніцы: у 2009 годзе на ўчастку Полацкага пагранатрада, у 2010 – Смаргонскай пагрангрупы. За апошні эпізод іншаземец быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці і арыштаваны на 5 месяцаў. Аднак, праз 9 гадоў расіянін вырашыў зноў пайсці на парушэнне закона, але, як і раней, беспаспяхова.

У выніку, за спробу незаконнага перасячэння граніцы ў Літву мужчына дэпартаваны з краіны з забаронай уезду ў Беларусь на 5 гадоў.

У гэты ж час у знаходзячымся ў пагранзоне н.п. Бігосава Верхнядзвінскага раёна сумесна з супрацоўнікамі РАУС быў затрыманы грамадзянін Конга. Жыхар афрыканскага кантынента не змог даць выразных тлумачэнняў пра мэту свайго прыезду на рэжымную тэрыторыю.

У дачыненні да замежніка распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне пагранічнага рэжыму.

30 сакавіка гродзенскія пагранічнікі паблізу чыгуначнага вакзала абласнога цэнтра выявілі чацвярых грамадзян Шры-Ланкі, у якіх адсутнічалі беларускія візы.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што выхадцы з Паўднёвай Азіі мелі намер нелегальна трапіць у Польшчу. Правапарушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне правілаў знаходжання.

Грамадзянам Конга і Шры-Ланкі пагражае штраф да 50 базавых велічынь кожнаму і дэпартацыя на тэрмін да 5 гадоў.