Баннеры на главную бел

Пагранічнікі перакрылі чарговы канал незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз

01.04.2019
Пагранічнікі перакрылі чарговы канал незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз

У ходзе міжнароднай спецыяльнай аперацыі супрацоўнікамі аператыўнага падраздзялення органаў пагранічнай службы сумесна з пагранічным упраўленнем ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці спынена дзейнасць трансгранічнай злачыннай групы, якая спецыялізуецца на незаконнай міграцыі.

Затрыманы з доказамі злачынства чацвёра расіян, якія маюць дачыненне да арганізацыі канала ў краіны Еўрасаюза і група з 10 выхадцаў з Паўднёвай Азіі.

Падчас правядзення аператыўных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што замежнікаў на тэрыторыю Беларусі з Расіі ў паўпрычэпе вялікагрузнага аўтамабіля незаконна даставіў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У далейшым усіх іх планавалася пераправіць у Літоўскую Рэспубліку.

Аднак гэты злачынны намер рэалізаваць не ўдалося. У ноч з 27 на 28 сакавіка на прыгранічнай тэрыторыі быў спынены аўтамабіль Ford Transit, у якім знаходзіліся двое грамадзян Расійскай Федэрацыі і дзесяць нерэгулярных мігрантаў. У двух грамадзян Індыі і васьмі Шры-Ланкі не было дакументаў на права знаходжання ў Беларусі.

Праз 10 хвілін у тым жа раёне аператыўнікі затрымалі аднаго з арганізатараў канала незаконнай міграцыі – 39-гадовага грамадзяніна Расіі.

Кіроўца, які даставіў групу, быў затрыманы супрацоўнікамі Смаргонскай пагрангрупы ў пункце пропуску “Каменны Лог” пры выездзе з нашай краіны ў Літву.

Праводзяцца першасныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, а таксама аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці. Узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Максімальнае пакаранне, якое пагражае па дадзеным артыкуле крымінальнага заканадаўства, – пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.