Баннеры на главную бел

У Ташкенце адбылося пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі СНД

28.03.2019
У Ташкенце адбылося пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі СНД

28 сакавіка ў Ташкенце адбылося 81-ае пасяджэнне Савета камандуючых пагранічнымі войскамі СНД. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі пагранічных ведамстваў дзяржаў-удзельніц, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі, органаў СНД - Выканаўчага камітэта, Антытэрарыстычнага цэнтра, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў, а таксама Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

На пасяджэнні былі абмеркаваны праект Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах на 2021-2025 гады, парадак правядзення сумесных спецыяльных пагранічных аперацый і праект Плана сумеснай работы на наступны год. Асаблівую ўвагу надалі падрыхтоўцы да правядзення эстафеты ўздоўж знешніх граніц краін СНД, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама былі разгледжаны пытанні нарматворчай і сумеснай навукова-даследчай дзейнасці і прыняты шэраг рашэнняў арганізацыйнага і кадравага характару.

Акрамя таго, была дадзена ацэнка абстаноўцы і прагноз яе развіцця на знешніх граніцах краін Садружнасці Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну. Кіраўнікі пагранічных ведамстваў прынялі рашенне аб далейшым удасканаленні сумесных дзеянняў у рамках Савета камандуючых, накіраваных на своечасовую нейтралізацыю выклікаў і пагроз пагранічнай бяспекі дзяржаў-удзельніц СНД.