Баннеры на главную бел

Грамадзяне Украіны і Расіі затрыманы за спробу парушэння граніцы

22.03.2019
Грамадзяне Украіны і Расіі затрыманы за спробу парушэння граніцы

20 сакавіка ваеннаслужачыя пагранічнай заставы «Глыбоцкае» за спробу парушэння дзяржаўнай граніцы затрымалі грамадзянку Украіны 1979 г.н. Падчас разбіральніцтва жанчына патлумачыла, што ёй забаронены выезд з Украіны і да свайго знаёмага ў Гомелі яна намагалася дабрацца ў абыход пунктаў пропуску.

За наўмыснае незаконнае перасячэнне граніцы замежная грамадзянка прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на адзін год.

21 сакавіка гродзенскія пагранічнікі на аўтадарозе «Гродна-Друскінінкай» затрымалі грамадзяніна Расіі 1980 г.н., які накіроўваўся ў бок тэрыторыі сумежнай дзяржавы. Мужчына прызнаўся, што меў намер парушыць граніцу з Літвой з мэтай пошуку лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

Замежны грамадзянін змешчаны для разбіральніцтва ў ІЧУ Гродзенскай пагрангруппы. Пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адкаказнасці за парушэнне пагранічнага рэжыму і замах на незаконнае перасячэнне граніцы яго чакае дэпартацыя з забаронай уезду тэрмінам да пяці гадоў.