Баннеры на главную бел

Самагоншчыка з Воранаўскага раёна затрымалі з доказамі злачынства ў пагранiчнай паласе

21.03.2019
Самагоншчыка з Воранаўскага раёна затрымалі з доказамі злачынства ў пагранiчнай паласе
20 сакавіка на пагранiчную заставу «Доцішкі» паступіла інфармацыя ад мясцовага жыхара аб супрацьпраўнай дзейнасці паблізу дзяржаўнай гранiцы. Падчас праверкі згаданага ўчастка лідскія пагранiчнікі сумесна з участковым інспектарам Воранаўскага РАУС выявілі ў лясным масіве ў пагранiчнай паласе самагонны апарат, а таксама нарыхтаваныя 1000 літраў брагі. У хуткім часе пагранiчны нарад «Сакрэт» затрымаў на гэтым месцы з доказамі злачынства 50-гадовага мужчыну, які і займаўся самагонаварэннем.

У ходзе разбiральнiцтва высветлілася, што жыхар н.п. Межанцы Воранаўскага раёна ўжо неаднаразова прыцягваўся супрацоўнікам міліцыі па ч.1 і ч.2 ст.12.43 КаАП (выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу). Не атрымаецца пазбегнуць фінансавых страт яму і ў гэты раз. Самагонны апарат канфіскаваны супрацоўнікамі РАУС, брага знішчана. За парушэнне пагранiчнага рэжыму ў дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь.