Баннеры на главную бел

У пункце пропуску «Новая Гута» у грамадзяніна Украіны выяўлена псіхатропнае рэчыва

21.03.2019
У пункце пропуску «Новая Гута» у грамадзяніна Украіны выяўлена псіхатропнае рэчыва
17 сакавіка ў пункце пропуску «Новая Гута» гомельскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілі і канфіскавалі каля грама парашкападобнага рэчывы белага колеру. Экспертыза ўстанавіла, што дадзеная субстанцыя з'яўляецца амфетамінам.

Асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва было схавана пад пасажырскім сядзеннем мікрааўтобуса Peugeot, які ехаў у Беларусь пад кіраваннем 46-гадовага грамадзяніна Украіны.
Рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі мытні.