Баннеры на главную бел

Затрыманы грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў вышуку

15.03.2019
Затрыманы грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў вышуку Фота носіць ілюстрацыйны характар
13 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранiчнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі выявілі і затрымалі 38-гадовага грамадзяніна Беларусі. Мужчына быў дэпартаваны з Польшчы і прыляцеў у краіну рэйсам «Варшава-Мiнск». У Беларусі ён знаходзіцца ў вышуку як асоба, якая ухiляецца ад крымінальнага арышту за злоснае хуліганства.

Ва ўстаноўленым парадку ён перададзены супрацоўнікам міліцыі.