Баннеры на главную бел

У Гродзенскім раёне каля гранiцы з Польшчай затрыманы грамадзяне Манголіі

14.03.2019
У Гродзенскім раёне каля гранiцы з Польшчай затрыманы грамадзяне Манголіі Фота носіць ілюстрацыйны характар
12 сакавіка ў кіламетры ад беларуска-польскай гранiцы ў раёне населенага пункта Адэльск па інфармацыі мясцовых жыхароў былі затрыманыя двое невядомых.

Як аказалася, 25-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына, абодва грамадзяне Манголіі, спрабавалі наўмысна незаконна трапіць у Польшчу. Па дадзеным факце быў праінфармаваны сумежны бок. Самі затрыманыя выразных тлумачэнняў даць не могуць, аднак іх мэта ясная - асесці ў адной з краін Еўрапейскага саюза.

Пачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Замежныя грамадзяне змешчаны ў ІЧУ Гродзенскай пагранiчнай групы, праводзiцца далейшае разбіральніцтва.