Баннеры на главную бел

Грамадзянін Нігерыі спрабаваў нелегальна трапіць у Еўрасаюз

14.03.2019
Грамадзянін Нігерыі спрабаваў нелегальна трапіць у Еўрасаюз Фота носіць ілюстрацыйны характар
12 сакавіка ў чыгуначным пункце пропуску "Брэст" у цягніку паведамленнем «Масква-Варшава» пагранiчнікі затрымалі невядомага грамадзяніна.

Ён падаў для праверкі пашпарт грамадзяніна Італіі з прыкметамі поўнай падробкі. Падчас разбiральнiцтва высветлілася, што мужчына апынуўся, са слоў, 29-гадовым грамадзянінам Нігерыі. Выхадзец з Заходняй Афрыкі спрабаваў перасекчы гранiцу па падробленым дакуменце у пошуках лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС.

У дачыненні да парушальніка распачаты адміністрацыйны працэс па ст.ст. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай гранiцы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь. Пасля ўстанаўлення яго асобы будзе вырашацца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў).