Чатыры спробы перамяшчэння праз гранiцу забароненых прадметаў спынены пагранiчнікамі за выхадныя

04.03.2019
Чатыры спробы перамяшчэння праз гранiцу забароненых прадметаў спынены пагранiчнікамі за выхадныя
За мінулыя выхадныя дні ў пунктах пропуску на гранiцы з Літвой і Польшчай пагранiчнікі спынiлі чатыры спробы ўвозу ў Беларусь прадметаў, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння праз гранiцу. На беларуска-літоўскім участку ў двух выпадках у грамадзян былі выяўлены дубінкі, у адным - электрашокер. Усе абмежаваныя да перамяшчэння праз гранiцу прадметы канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні.

2 сакавіка ў пункце пропуску «Дамачава» афармленне на ўезд у Беларусь з Польшчы праходзіў 42-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці на аўтамабілі Nissan. У нішы падлакотніка пагранiчнікі выявілі пускавую прыладу для асвятляльных патронаў і 20 зарадаў да яе. Выраб быў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы, а патроны перададзеныя ўладальніку, якога вярнулі на тэрыторыю Польшчы.