Баннеры на главную бел

На беларуска-літоўскай гранiцы затрыманы грамадзянін Латвіі

01.03.2019
На беларуска-літоўскай гранiцы затрыманы грамадзянін Латвіі Фота носіць ілюстрацыйны характар
27 лютага ў н.п. Міхалішкі Астравецкага раёна падчас спробы парушэння дзяржаўнай гранiцы ў Літву смаргонскія пагранiчнікі затрымалі грамадзяніна Латвіі 1983 г.н.

 У ходзе разбiральнiцтва высветлілася, што мужчына не толькі нелегальна знаходзіўся ў пагранзоне, але і намераваўся парушыць гранiцу, бо меў праблемы з законам: у Беларусі ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе за падазрэнне ў здзяйсненні крадзяжу.

 У дачыненні да правапарушальніка распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння гранiцы, парушэнне правілаў знаходжання і пагранічнага рэжыму.